З камерай Pixel вы не ўпусціце ніводнага важнага моманту! Здымайце цудоўныя фота і відэа з дапамогай такіх функцый, як "Партрэт", "Начны рэжым", "Паскоранае відэа" і "Кінематаграфічная размытасць".
Рабіце якасныя фота
• HDR+ з наладамі экспазіцыі і балансу белага. Дзякуючы HDR+ вы можаце рабіць выдатныя фота нават пры слабой асветленасці і здымцы супраць крыніцы святла.
• Начны рэжым. У вас ніколі не ўзнікне жадання зноў выкарыстоўваць успышку. Здымка ў начным рэжыме захоплівае важныя дэталі і колеры, якія звычайна губляюцца ў цемры. Функцыя "Астрафотаздымка" дазваляе зрабіць нават фота Млечнага Шляху!
• Памочнік фатографа. Прапановы і ўказанні ад Gemini для атрымання лепшых фота.
• Аўтаматычны лепшы кадр. Усяго адно націсканне кнопкі затвора – вы не прапусціце ніводнага моманту.
• Суперрэзкае павелічэнне. Здымайце аб’екты, якія знаходзяцца на вялікай адлегласці. Дзякуючы суперрэзкаму павелічэнню вашы відарысы застануцца выразнымі, нават калі вы павялічыце маштаб.
• Прафесійнае павелічэнне (100-кратнае) з дапамогай палепшанай генератыўнай мадэлі стварэння відарысаў.
• Дадай мяне. На вашых відарысах будуць усе, нават фатограф.
• Доўгая вытрымка. Прымяняйце крэатыўны эфект размытасці да аб’ектаў сцэны, якія рухаюцца.
• Экшн-панарама. Прымяняйце крэатыўны эфект размытасці да фону, каб у фокусе быў толькі патрэбны аб’ект.
• Макрафокус. Яркія колеры і надзвычайны кантраст нават для самых дробных аб’ектаў.
• Прафесійныя налады. Пашыраны набор налад камеры, такіх як вытрымка, ISO і іншыя.
Заўсёды цудоўныя відэа
• Паляпшэнне відэа. Атрымлівайце неверагодна выразныя відэа дзякуючы воблачнай апрацоўцы з дапамогай AI.
• Відэа ў начным рэжыме. Здымайце важныя моманты ідэальна – нават у цемры.
• Здымайце дынамічныя высокадэталізаваныя відэа з уражальнай раздзяляльнасцю і выразным гукам нават у людных месцах.
• Кінематаграфічная размытасць. Дадавайце ў відэа кінематаграфічны эфект, размываючы фон па-за аб’ектам.
• Кінематаграфічная панарама. Забяспечце плаўнасць руху тэлефона падчас панарамавання.
• Здымка агульным планам. Здымайце паўсядзённыя кароткія відэа ў стандартным рэжыме камеры, проста ўтрымліваючы націснутай кнопку затвора.
Патрабаванні. Апошняя версія праграмы Pixel Camera працуе толькі на прыладах Pixel з Android 16 і пазнейшых версій. Апошняя версія праграмы Pixel Camera для Wear OS даступная толькі на прыладах з Wear OS 5.1 і пазнейшых версій, падключаных да тэлефонаў Pixel. Частка функцый даступная не на ўсіх прыладах.